Асноўнымі задачамі аб'яднання ў гэтай сферы з'яўляюцца:
- забеспячэнне спажывецкага рынку г.Мінска шырокім асартыментам харчовых і нехарчовых тавараў у адпаведнасці з патрэбамі ўнутранага рынку;
- вывучэнне і прагназаванне попыту насельніцтва на тавары, вызначэнне патрэбнасці ў таварных рэсурсах;
- фарміраванне аб'ёмаў закладкі прадуктаў жывёлагадоўлі ў стабілізацыйныя фонды г.Мінска на міжсезонны перыяд, кантроль за іх пастаўкай і расходаваннем;
- ажыццяўленне сістэмнага аналізу работы арганізацый рознічнага гандлю па продажы харчовых і нехарчовых тавараў у шырокім асартыменце, адпаведнай якасці і выкананні заканадаўства аб гандлі;
- каардынацыя работы з пастаўшчыкамі і вытворцамі спажывецкіх тавараў па пытаннях аб'ёмаў пастаўкі, пашырэння асартыменту і паляпшэння якасці выпускаемай прадукцыі, у тым ліку па асваенню вытворчасці тавараў у рамках праграмы імпартазамяшчэння;
- удзел у распрацоўцы праграм і выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё спажывецкага рынку харчовых і нехарчовых тавараў.